БХД не пускаюць у палацы
Уласьнікі 10 менскіх заляў адмовіліся даць памяшканьне на правядзеньне устаноўчага зьезду Партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
Адмоўныя адказы прыйшлі зь Міжнароднага адукацыйнага цэнтру IBB, Моладзевага тэатру эстрады, кінатэатраў "Аўрора" і "Цэнтральны", Цэнтральнага Дому афіцэраў, палацаў культуры чыгуначнікаў, МАЗ, МТЗ, "Сукно" і Палацу Рэспублікі.
"Гэта можа сьведчыць, што ёсьць загад на тое, каб памяшканьне не прадастаўлялі", - лічыць сустаршыня аргкамітэту па стварэньні БХД Павал Севярынец. Ён не выключае правядзеньня ўстаноўчага зьезду БХД 29 лютага на Кастрычніцкай плошчы.
Сходы заснавальнікаў БХД ўжо праведзеныя ў 15 гарадах. У сьпіс заснавальнікаў унесена больш за 300 чалавек, - паведаміла прэсавая служба аргкамітэту па стварэньні "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі".