viasna on patreon

Пікет супраць незаконнага прызыву ў войска прайшоў у Кіеве

2009 2009-02-02T10:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kiev.jpg
Пікет супраць незаконнага прызыву ў войска

Пікет супраць незаконнага прызыву ў войска

Актывісты Маладога Фронту правялі акцыю пратэсту супраць незаконнага прызыву ў войска апазыцыйных моладзевых актывістаў ля беларускай амбасады ў Кіеве.

 

Маладафронтаўцы арганізавалі санкцыянаваты пікет (дазвол быў дадзены цягам 2 гадзінаў!) ля будынку амбасады Беларусі ў Кіеве: юнакі разгарнулі расьцяжку "ГАНЬБА ГВАЛТОЎНАМУ ПРЫЗЫВУ! МАЛАДЫ ФРОНТ НЕ СПЫНІЦЬ" і крычалі лёзунгі: “Свабоду Шылу! Свабоду Хведаруку! Свабоду Вячорку”. Такім чынам моладзь выказвала пратэст супраць незаконнага і гвалтоўнага прызыву ў войска лідэраў апазыцыйных моладзевых арганізацый.

 

Па словах удзельнікаў акцыі, супрацоўнікі амбасады рэагавалі на пікет вельмі нэрвова, перыядычна выходзілі на вуліцу і прасілі міліцыянтаў суняць “бязладзьдзе”.

 

У акцыі прымаў удзел і палітвязень, прысуджаны па "справе 14-цьці" да "хатняй хіміі", Арцём Дубскі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства