viasna on patreon

Юры Чавусаў – пра сітуацыю з рэгістрацыяй “Нашай Вясны”

2009 2009-01-30T17:35:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chavusau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Чавусаў

Юры Чавусаў

Палітолаг Юры Чавусаў падзяліўся сваім меркаваннем наконт сітуацыі з рэгістрацыяй грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”:

 

“Пытанне рэгістрацыі альбо нерэгістрацыі “Нашай Вясны” – адно з прынцыповых, я б нават сказаў знакавых пытанняў, якія б сведчылі пра выпраўленне сітуацыі са свабодай асацыяцыяў у Беларусі. “Вясна” была ліквідаваная ў час пачатку масавай кампаніі ліквідацыі грамадскіх арганізацыяў. Па ёй ёсць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека. Пытанне рэгістрацыі гэтага грамадскага аб’яднання ўзнятае на еўрапейскім узроўні, у рэзалюцыі Еўрапарламента, як адна з тых умоваў, што разглядаюцца як паказчыкі зменаў сітуацыі ў Беларусі.

 

Таму я спадзяюся, што нашыя ўлады праявяць дальнабачнасць і паступяць рацыянальна – зарэгіструюць як “Нашу Вясну”, так і ўсе астатнія арганізацыі, якія будуць звяртацца, з выкананнем усіх неабходных патрабаванняў заканадаўства”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства