У Гомелі актывісты апазіцыі правялі антыкрызісны флэшмоб
https://spring96.org/be/news/26968
2009
2009-01-30T09:15:17+0200
2009-01-30T09:15:17+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Гомелі 29 студзеня актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" і аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" правялі антыкрызісны флэшмоб.
На працягу паўгадзіны два маладыя чалавекі і дзяўчына ў масках сядзелі ў пераходзе каля універмага "Гомель", прасілі міласціну, выконваючы песні пад гітару. Побач знаходзілася кардонка з надпісам "Беларусь — астравок спакою ў акіяне крызісу?".
Як паведамілі БелаПАН удзельнікі флэшмоба, мэтай акцыі было паказаць гамяльчанам, што сусветны эканамічны крызіс не абмінуў Беларусь, як сцвярджаюць чыноўнікі. Прахожыя цікавіліся ў маладых людзей, хто яны і што тут робяць. Большасць успрымалі актывістаў з гумарам, але грошай ніхто не падаваў, паведамляе БелаПАН