Іван Шыла абвясьціў галадоўку
Намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла абвясьціў бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага прызыву ў войска.
Скончыць галадоўку Іван зьбіраецца толькі пасьля таго, як у судзе будзе перагледжана рашэньне камісіі аб прыдатнасьці маладафронтаўца да службы ў войску, а таксама будзе спынены перасьлед Івана з боку ваенкамата і спэцслужбаў.
"Я поўны рашучасьці і ўпэўнены з сваіх дзеяньнях. Шмат з чым я сустракаваўся, але такога вялікага пафасу яшчэ ня бачыў", - сказаў Іван.
28 студзеня ўвечары Івана Шылу падчас ператрусу на ягонай кватэры, які адбыўся з афіцыйнай санкцыі пракурора, забралі ў ваенкамат, дзе медычная камісія
адзінагалосна прызнала хлопца прыдатным для службы ў войску. Увечары Івана адвязьлі у Менскі абласны ваенкамат, дзе адбудзецца разьмеркаваньне маладафронтаўца ў адну з вайсковых частак у Менску.