viasna on patreon

Моладзевага актывіста Ігара Салаўя незаконна забіраюць у войска

2009 2009-01-21T10:09:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывісту руху «За Свабоду» Ігару Салаўю выпісалі даведку на адпраўку у войска, нягледзячы на хворае сэрца. Ігара Салаўя не хочуць браць у войска прадстаўнікі зенітна-ракетнай часткі №15994, што пад Івацэвічамі, куды яго накіраваў ваенны камісарыят Пінска, паведамляе старонка milinkevich.org.

Актывіст мае праблемы з сэрцам. Тым ня менш, яму выпісалі даведку на адпраўку. Начальнік прызыву падпалкоўнік ваеннага камісарыяту Валер Купчынаў сцвярджае, што ўзяць прызыўніка ракетчыкі абавязаныя.

Па словах Ігара Салаўя, у ваенным камісарыяце добра ведаюць пра палітычныя погляды юнака, бо сам ваенны камісар Алег Астапчук з'яўляецца дэпутатам гарсавету.

Ігар Салавей мусіць адправіцца ў войска сёння, 20 студзеня.

Нагадаем, працягваюцца пераследы лідэра «Моладзі БНФ» Франака Вячоркі, які гвалтоўна дастаўлены ў менскі вайсковы шпіталь 8 і 16 студзеня.

Прызнаны прыдатным для праходжання вайсковай службы і намеснік кіраўніка салігорскай філіі «Маладога Фронту» Іван Шыла. У ваенкамат яго таксама адвезлі пад канвоем.

Праваабаронцы заяўляюць, што ў Беларусі «адраджаецца практыка выкарыстання войска ў мэтах ізаляцыі і ціску на грамадзкіх і палітычных актывістаў».

У заяве праваабарончага цэнтру «Вясна» гаворыцца пра «арганізаваны спэцслужбамі прызыў на тэрміновую вайсковую службу» сяброў Партыі БНФ Зьмітра Жалезьнічэнкі, Віталя Каратыша, Алеся Каліты, а таксама спробы прызыву лідэра «Моладзі БНФ» Франака Вячоркі, актывістаў арганізацыі «Малады фронт» Івана Шылы, Змітра Федарука, Паўла Кур’яновіча, моладзевых актывістаў Фёдара Чаранкова, Паўла Батуева, Арцёма Забарына, Алеся Круткіна, асуджанага па «справе 14-ці» актывіста Ўладзімера Сяргеева, а таксама студэнтаў, якія вучацца за межамі Беларусі па праграме Кастуся Каліноўскага і ў Еўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, паведамляе Хартыя-97

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства