Салідарнасьць пад канвоем
https://spring96.org/be/news/26775
2009
2009-01-19T08:59:58+0200
2009-01-19T08:59:58+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Менску акцыя салідарнасьці прайшла па ўжо звыклым сцэнары. А 18-й гадзіне актывісты незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” выйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў сталіцы з партрэтамі зьніклых.
Празь некалькі хвілінаў да іх падышоў узвод спэцназаўцаў разам зь міліцыянтамі й пачалі выціскаць з плошчы. Груба штурхаючы ў плечы, адабраўшы плякаты, моладзь правялі міма Музэю Вялікай айчыннай вайны, рэстарацыі “Журавінка”, завярнулі з Інтэрнацыянальнай на Янкі Купалы й кінулі на скрыжаваньні з вуліцай Багдановіча.
На гэтым акцыя й апэрацыя супраць акцыі завершыліся. Усе разышліся.