viasna on patreon

Актывіста БХД выключылі з ВНУ

2009 2009-01-13T16:17:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каардынатара Рэчыцкага БХД Аляксея Змушко выключылі з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі г. Горкі зь пятага курса завочнай формы навучаньня. Аб інцыдэнце паведаміла прэс-служба аргкамітэту па стварэньні «Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі».

«Ты займаешся не тымі арганізацыямі», - казалі Аляксею яшчэ падчас папярэдняй сэсіі ў акадэміі. У дэканаце рашэньне аб адлічэньні матывавалі тым, што Аляксей не раьзлічыўся з акадэмічнай розьніцай па адной дысцыпліне. Усю розьніцу Аляксей здаў яшчэ на трэцім курсе, калі  пераводзіўся зь дзённай на завочную форму навучаньня.

«Неправамоцным гэтае адлічэньне можна лічыць ужо таму, што Аляксей, вядома, здаў усю акадэмічную розьніцу ў адведзены тэрмін, таму што ў адваротным выпадку дэканат не меў бы права дапускаць студэнта да навучаньня», - тлумачыць юрыдычная служба БХД.

Да таго ж, калі б гэтая розьніца высьветлілася толькі зараз, праз два гады (што зноў зьяўляецца парушэньнем з боку дэканата!), то акадэмія павінна была прадаставіць магчымасьць пераздаць гэтую дысцыпліну, чаго зроблена не было. Аляксей нават не атрымаў аніякага ўведамленьня аб тым, што ён будзе адлічаны, не гледзячы на тое, што дэканат абавязаны быў гэта зрабіць. Наадварот, Аляксей атрымаў выклік зьявіцца на сэсію.

Выклік быў адасланы 23 снежня, а дата адлічэньня яго зь ліку студэнтаў, што стала вядома з загаду, падпісанага прарэктарам па завочным навучаньні Саскевічам П.А., - 24 сьнежня. Гэты факт таксама дае падставу сьцьвярджаць, што адлічэньне адбывалася па адмысловай схеме і не зьвязана з навучальным працэсам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства