viasna on patreon

"Дом друку" адмовіўся друкаваць незалежнае выданне

2009 2009-01-16T14:33:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Беларускі дом друку" скасаваў дамову на выданне незалежнай газеты "Борисовские новости", падпісаную 8 студзеня 2009 года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў рэдактар газеты Анатоль Букас.

Букас: Сёння я пабываў у намесніка генеральнага дырэктара ("Беларускага дому друку". — Еўрарадыё.) Станіслава Казака. Аднак нічога не было вырашана. Таму давялося заывітаць да міністра інфармацыі Ўладзіміра Русакевіча. Той выслухаў мяне і прапанаваў пачакаць да абеду.

Падставай для скасавання дамовы кіраўніцтва "Дома друку" назвала тое, што барысаўскае выданне парушыла графік, які існуе ў друкарні. Таксама Анатоль Букас і "Дом друку" не знайшлі пакуль пагаднення ў сістэме аплаты: друкарня патрабуе папярэдняй аплаты за цэлы месяц, а прадпрымальнік хоча перагледзець гэты пункт. Тым не менш, адзначае сп.Букас, аплата мусіла адбыцца да 25 студзеня, то бок час на аплату яшчэ ёсць.

Нагадаем, што газета "Борисовские новости" не можа друкавацца ў барысаўскай друкарні з 1996 года. За апошнія гады выданне друкавалася ў Маладзечне, Оршы, дзвюх друкарнях у Мінску. У "Беларускім доме друку" паспеў выйсці толькі адзін нумар газеты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства