viasna on patreon

Звольненаму экс-кандыдату ў дэпутаты не аддаюць працоўную кніжку

2009 2009-01-13T12:53:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, слесара Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання Рыгора Грыка не пускаюць ужо не толькі ў цэх, але і ў адміністрацыю прадпрыемства.

 
Ён сцвярджае, што ахоўнікі не пускаюць яго, бо ім самім за гэта пагражае страта працы. За 2 тыдні да Новага года кіраўніцтва фабрыкі паведаміла экс-кандыдату ў дэпутаты, што разрывае з ім працоўныя стасункі з 2 студзеня.

Між тым, разлік Грык так і не атрымаў, ягоная працоўная кніжка ў адміністрацыі прадпрыемства, а пропуск у цэх – пры ім. Аднак яго на тэрыторыю прадпрыемства і ў адміністрацыю не пускаюць. Грык мае намер звярнуцца ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства