viasna on patreon

Ідэалагічны аддзел не дазволіў рэкламу «Нашай Нівы» ў метро

2009 2009-01-12T14:35:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/reklama.jpg

«Наша Ніва» звярнулася з просьбай размясціць інфармацыйныя плакацікі ў вагонах метро адразу пасля дазволу на продаж праз «Саюздрукі». Гэта было яшчэ ў снежні. Заяўку мурыжылі месяц. Урэшце адказалі праз тэлефон: свабоднага месца няма.

У рэкламнай службы метро былі не супраць, але патрабавалася ўзгадненне з ідэалагічным аддзелам гарвыканкаму. Мы прынеслі туды ўзор — сціплыя аркушы А4, бо рэклама ў метро даволі дарагая.

Званілі раз, званілі два, званілі тры. Урэшце, амаль праз месяц, Эдуард Валянцінавіч Тамільчык, начальнік аддзелу масавых мерапрыемствах, паведаміў... што рэкламныя плошчы на студзень ў метро адсутнічаюць і прапанаваў вярнуцца да гэтага пытання ў лютым.

Мы тут жа пазванілі ў рэкламную службу метро. Нам паведамілі, што рэкламныя плошчы ёсць. Ды кожны можа пераканацца, што яны ёсць: пустыя планшэткі зеўраюць у вагонах. Крызіс жа.

У сувязі з гэтым маем чатыры рытарычныя пытанні:

1) ці можа разлічваць на імідж «сяброўскай для бізнэсу» краіна, дзе кожную рэкламку трэба ўзгадняць з ідэалагічным аддзелам?

2) колькі складае штат ідэалагічных работнікаў у краіне, калі іх хапае на вычытку кожнае рэкламнае аб’явы? І з якога крэдыту ён мае фінансавацца ў 2009-м — расійскага ці ад МВФ?

3) на якую рэпутацыю можа разлічваць ідэолаг пры такім падыходзе да справаў?

4) ці можа лічыцца справядлівай краіна, дзе законы маюць двайное дзеянне — для сваіх і для несваіх?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства