Жлобінскія выбарцы патрабуюць вярнуць ільготы
https://spring96.org/be/news/26624
2009
2009-01-08T15:27:24+0200
2009-01-08T15:27:24+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Батана зьвярнулася група выбарцаў з Жлобінскай выбарчай акругі № 40. Яны патрабуюць ад свайго абраньніка, каб ён ініцыяваў вяртаньне сацыяльных ільгот на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце дзецям, студэнтам і пэнсыянэрам.
Выбарцы перадалі дэпутату ня толькі зварот са сваім подпісамі, але нават і праекты адпаведных законаў і абгрунтаваньне да іх. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў сябра прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Анатоль Сьцепаненка. Менавіта ён перадаў усе паперы дэпутату Батану.