viasna on patreon

Напярэдадні 60-ых угодкаў прыняцьця Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека ўзмацняецца ціск на беларускіх праваабаронцаў

2008 2008-11-30T21:52:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 лістапада на гарадзенскім чыгуначным вакзале зноў доўга трымалі гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава, які цягніком вяртаўся з Польшчы. На падставе чаго грамадзкага актывіста падвяргаюць узмоцненаму дагляду на мяжы, памежнікі і мытнікі не тлумачаць. Відавочна, што на памежных пераходах існуюць нейкія сакрэтныя спісы, якія абсалютна супярэчаць існаму заканадаўству і парушаюць правы чалавека.

 

У гэты ж дзень на аўтамабільным памежным пераезьдзе Прывалка, што на беларуска-летувіскай мяжы двойчы падвяргаўся асабістаму дагляду іншы гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч. Аўтобус, на якім ён ехаў у Друзгенікі, трымалі на мяжы паўтары гадзіны (звычайна працэдура памежнага і мытнага афармлення займае ад 20 да 40 хвілін). Па дарозе назад гісторыя паўтарылася, а аўтобус з пасажырамі трымалі крыху менш часу – гадзіну. Уладзімір Хільмановіч лічыць такую дыскрымінацыю ў выглядзе рэгулярных даглядаў і ператрусаў асабістых рэчаў на мяжы пераследам з боку спецслужбаў за яго грамадзкую і публіцыстычную дзейнасьць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства