viasna on patreon

Мікалай Гаўрыленка: “КДБ сумесна з падаткавай інспекцыяй працягваюць ціск на мяне”

2008 2008-11-27T11:57:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лістапада актывіст і сябра камітэта АГП, экс-кандыдат ў дэпутаты парламента ад АДС Мікалай Гаўрыленка атрымаў заказны ліст з паведамленнем, што ён абавязаны з’явіцца за дзень да гэтага, 25 лістапада, у інспекцыю Мінстэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лельчыцкім раёне да старэйшага дзяржаўнага існпектара Юшчанка А. А.

 
- Наведаўшы падаткавую інспекцыю, я дазнаўся, што ім паступілі звесткі ад Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, што я навучаўся на семінарах па імплементацыі дэ-факта міжнародных абавязкаў Рэспублікі Беларусь у галіне правоў і свабод чалавека ў Вільні ў 2007 годзе і таму абавязаны даць тлумачэнне, за які кошт я дабіраўся транспартам, навучаўся, пражываў, снедаў ды вячэраў і што атрымаў. Так, Міжнародная Сетка Дамоў правоў чалавека праводзіла з праваабаронцамі з РБ навучальны курс па прымяненні міжнародных стандартаў у нацыянальнай  і міжнароднай абароне правоў чалавека, але ж ніхто нікому ніякіх грошай ніколі не плаціў, - распавёў Мікалай Гаўрыленка.

Зацікаўленасць падаткавай інспекцыі сваёй асобай дэмакратычны актывіст тлумачыць сваім удзелам у парламенцкіх выбарах. 

 
- Я зусім не сумневаюся, што гэтай ініцыятывай КДБ сумесна з падаткавай інспекцыяй працягваецца ціск на мяне за выстаўленне сваёй кандыдатуры на выбарах у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь гэтым годам.

 
Нагадаем, што Лельчыцкая раённая інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах ужо не першы раз звяртаецца за тлумачэннямі да спадара Гаўрыленкі. Зарэгістраваўшыся кандыдатам у дэпутаты па Палескай выбарчай акрузе №43, ён і ўся гоная сям’я, нават маці і цешча, атрымалі паведамленні аб прадастаўленні дэкларацый аб прыбытках і маёмасці за 2007 год. Прычым, сямідзесяцігадовая цешча падазравалася ва ўтойванні даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці.

 
Спадар Гаўрыленка мяркуе, што выклік гэты звязаны з набліжэннем Сусветнага дня абароны правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, і святкаваннем 60-годдзя прыняцця ААН Дэкларацыі правоў чалавека.

 
- Думаю, што КДБ і падаткавая інспекцыя хочуць такім чынам, па-першае, “павіншаваць” мяне з гэтым святам, па-другае, яшчэ раз пацвердзіць і звярнуць увагу да праблемаў з правамі чалавека ў нашай краіне, - іранізуе актывіст.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства