Рух “За Свабоду” чацвёрты раз падаў дакументы на рэгістрацыю
Заява на рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду” і усе неабходныя дадатковыя дакументы чацверты раз перададзены ў Міністэрства юстыцыі.
У заяве гаворыцца, што асноўнай мэтай Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” з’яўляецца абарона правоў і свабод чалавека, якія зафіксаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў міжнародных дакументах па правах чалавека, а таксама асвета грамадзян у гэтай сферы.
Рашэнне аб стварэнні Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” прынятае на Устаноўчай канферэнцыі, якая адбылася 23 кастрычніка. У канферэнцыі ўдзельнічалі больш за 70 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Гэта ўжо чацвёртая спроба Руху “За Свабоду” легалізаваць сваю дзейнасць. Дакументы на рэгістрацыю падаваліся сёлета 10 сакавіка, 21 ліпеня і 12 верасня 2007, Ва усіх папярэдніх выпадках Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі па розных надуманых прычынах. Абскарджванні рашэнняў Мінюста у Вярхоўным Судзе плёну не далі.