viasna on patreon

Затрыманьні ля Валадаркі з прымяненьнем фізычнай сілы

2008 2008-11-25T09:29:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Трынаццаць чалавек было затрымана вечарам 24 лістапада ля брамы ізалятару на Валадарскага. Моладзь зноў прыйшла да турмы, каб выказаць салідарнасьць са зьняволеным Аляксандрам Баразенкам.

Паводле лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча, на гэты раз міліцыянты далі пастаяць ля СІЗА толькі каля пяці хвілін. Затрыманьне ж адбывалася з прымяненьнем фізычнай сілы.

Затрыманых - Артура Фінькевіча, Алеся Сьцепаненку, Уладзя Сяргеева, Паўла Юхневіча, Паліну Кур’яновіч, Марту Маісенка, Максіма Вінярскага, Івана Шылу, Глеба Сноркіна, Алега Ладуцьку, Юры Пляшкова, Аляксея Янушэўскага, Багуслава Рэвякова - адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёну і апісалі іх пашпартныя дадзеныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства