viasna on patreon

Правакацыя супраць Афнагеля

2008 2008-11-24T13:13:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Моладзевы актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель у панядзелак быў выкліканы ва УУС Савецкага раёну Менску, як сьведка па крымінальнай справе наконт крадзяжу.

«Сьледчая Адзінец сказала, што 16 красавіка ў Савецкім раёне адбыўся крадзеж. Заведзеная крымінальная справа па артыкуле 205. Адзін зь сьведкаў нібыта апазнаў у злачынцу мяне. Запыталіся, дзе я знаходзіўся ў гэты дзень. Тады акурат адбываўся «Працэс чатырнаццаці», і я цэлы дзень быў на судзе», — кажа Я.Афнагель.

Актывіст цяпер праходзіць па гэтай справе ў якасьці сьведкі. «Гэта такія праявы нашай «лібэралізацыі». Магчыма, што цяпер апазыцыянэраў будуць саджаць у турме не па палітычных артыкулах, а па звычайных крымінальных. Каб было складана даказаць, што гэты чалавек палітвязень», — падсумоўвае Я.Афнагель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства