viasna on patreon

Затрыманні на акцыі салідарнасьці з Баразенкам

2008 2008-11-22T10:43:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” правялі 21 лістапада чарговую акцыю на знак салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам.

У 19 гадзінаў некалькі чалавек сталі ланцугом каля будынку Менскага сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязьня. Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну затрымалі ўдзельнікаў акцыі. Максіма Вінярскага, Аляксея Сянчылу, Сяргея Левіна, Юрыя Пляшкова, Зьмітра Пішчынскага й адвезьлі іх у аддзяленьне міліцыі для разьбіральніцтва.

У міліцыі дзяжурны паведаміў “Свабодзе”, што нікога з затрыманых у журнале не рэгістравалі . Гэта дае падставы меркаваць, што пасьля таго як перапішуць пашпартныя зьвесткі, усіх адпусьцяць на волю.

Між тым, актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” паведамілі, што кожны дзень — пакуль Аляксандр Баразенка ня выйдзе на волю — а 19-й гадзіне будуць ладзіцца пікеты каля СІЗА.

Аляксандр Баразенка, апошні фігурант у “справе 14-ці”, ад 27 кастрычніка ўтрымліваецца пад вартай. На наступным тыдні стане вядома дата судовага паседжаньня ў ягонай справе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства