viasna on patreon

Баразенку дадуць новага суддзю — заміж Есьмана

2008 2008-11-14T20:36:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адвакат Павел Сапелка чакае, што для працэсу яго падабароннага Аляксандра Баразенкі прызначаць новага суддзю. 

Нагадаем, што судзіць Баразенку за ўдзел у зімовых вулічных акцыях прадпрымальнікаў павінен быў суддзя Валеры Есьман. Яго, а таксама суддзяў Алену Ільіну і Таццяну Паўлючук на нарадзе па супрацьдзеянні карупцыі 13 лістапада Аляксандр Лукашэнка загадаў зняць з пасадаў. 

Павел Сапелка кажа, што справу ад Есьмана маглі б перадаць суддзі Ільіной, але яна таксама патрапіла ва ўчарашні "чорны спіс": 

П.Сапелка: Будзе перададзена іншаму суддзі. Калі б Есьман быў адзін у гэтым спісе, я б сказаў — напэўна, суддзі Ільіной, якая таксама ведае гэтыя матэрыялы. Але суддзю Ільіну таксама ўключылі ў лік гэтых траіх. таму будзе нехта іншы. 

Ад змены суддзі адвакат чакае не столькі лаяльнасці да Баразенкі, колькі аб'ектыўнасці на працэсе. 

П.Сапелка: Нам неабходны аб'ектыўны падыход, які б грунтаваўся на законе і на праве. У тым ліку на праве міжнародных дамоваў, якія даюць (пардон за таўталогію!) права кожнаму грамадзяніну свабодна выказваць сваю думку і ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах — я кажу пра свабоду сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства