viasna on patreon

За акцыю каля суда затрымалі актывіста "Маладога Фронту"

2008 2008-11-11T10:35:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лістапада а 22 гадзіне супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста "Маладога Фронту" Мікалая Дземідзенку, які ўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку маладых апазіцыянераў, якіх судзілі ўчора ў Ленінскім судзе за пікет насупраць КДБ.

Міліцыянеры адвезлі маладафронтаўца ў апорны пункт, распыталі пра яго дзейнасць ў Менску, куды Мікалай пераехаў з Наваполацку некалькі месяцаў таму, а таксама папярэдзілі, што хлопец "занадта актыўна" сябе паводзіць.

Актывіст лічыць сваё затрыманне чарговай праявай ціску праваахоўных органаў на апазіцыйных актывістаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства