У ЖЖ праходзіць віртуальная дэманстрацыя за свабоду слова ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/26069
2008
2008-11-05T13:55:33+0200
2008-11-05T13:55:33+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У кам’юніці «Жывога Журнала» праходзіць віртуальная дэманстрацыя за свабоду слова ў Беларусі. Яна арганізаваная 5 лістапада ў межах кампаніі «Станем за журналістыку», якая ладзіцца Міжнароджнай федэрацыяй журналістаў і падтрыманая ГА «БАЖ».
Прынцыпы арганізацыі віртуальнай дэманстрацыі просты. Кожны ахвотны можа зайсці ў адпаведны пост і пакінуць свой каментар – заклік, выказванне пратэсту, сваё меркаванне аб стане свабоды слова ў Беларусі ці пажаданне беларускім журналістам альбо спажыўцам інфармацыі.
Далучайцеся да віртуальнай дэманстрацыі! Кожны голас мае быць пачутым!