КДБ пераходзіць да пагрозаў
https://spring96.org/be/news/26029
2008
2008-10-31T16:15:34+0200
2008-10-31T16:15:34+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Нечаканае развіццё атрымала тэма выклікаў у КДБ актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Праз некалькі гадзінаў пасля з'яўлення інфармацыі ў СМІ аб «запрашэнні на гутарку» у КДБ Мікіты Шуцянкова, актывісту зноў патэлефанавалі на сотавы тэлефон.
Супрацоўнік КДБ, які тэлефанаваў, сказаў: «Калі Вы не хочаце вырашаць праблемы па-добраму, дык будзем вырашаць іх па-іншаму. Поспехаў і ўсяго добрага вам у жыцці». Тэлефанаванне было з гарадскога нумару +375173312329, паведамляе сайт jeans-by.com.
Нагадаем, раней актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага і Мікіту Шуцянкова па тэлефоне выклікалі «на гутарку» у КДБ, паведамляе Хартыя-97