viasna on patreon

У Антона Койпіша канфіскавалі 2500 запрашэньняў на Дзяды

2008 2008-10-30T10:24:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

29 кастрычніка ўвечары ў мікрараёне Вясьнянка міліцыянты затрымалі актывіста Моладзі БНФ Антона Койпіша, калі той раскідваў па скрынях улёткі-запрашэньні на дазволены мітынг-шэсьце Дзяды, што мае адбыцца ў нядзелю, 2 лістапада.


На службовай машыне міліцыянты адвезьлі Антона ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, дзе хлопца дапытваў старэйшы лейтэнант Дзьмітры Кірыльчанка. Той пагражаў актывісту адміністрацыйнай справай паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Празь неаторы час аднак Антона Койпіша адпусьцілі, сканфіскаваўшы пры гэтым 2500 улётак з запрашэньнем на Дзяды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства