viasna on patreon

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць у КДБ

2008 2008-10-29T13:41:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адразу двух актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выклікалі «на гутарку» у Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

 

Як паведамляе сайт www.jeans-by.com, Максіму Вінярскаму патэлефанавалі на хатні тэлефон. Той, хто тэлефанаваў, прадставіўся супрацоўнікам упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці. Трубку падняла маці Максіма, якая растлумачыла, што па гэтым адрасе ён не пражывае.

 

Мікіце Шуцянкову ў той жа дзень патэлефанавалі на сотавы тэлефон, і супрацоўнік КДБ, які не прадставіўся, прапанаваў сустрэцца «для гутаркі». Актывіст ад сустрэчы адмовіўся.

Нагадаем, Максім Вінярскі быў арыштаваны ўчора за акцыю салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Баразенкам каля СІЗА на вуліцы Валадарскага разам з іншымі актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» - Палінай Дзьяковай, Міхаілам Кандрашовым і актывістам «Маладой Беларусі» Уладзімірам Сяргеевым. Маладых апазіцыянераў вызвалілі праз некалькі гадзін пасля затрымання, паведамляе Хартыя-97

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства