ЦВК не задаволіў скаргі, у якіх апратэстоўваліся вынікі выбараў
https://spring96.org/be/news/25963
2008
2008-10-24T15:05:21+0300
2008-10-24T15:05:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Цэнтрвыбаркам не задаволіў пяць скаргаў, у якіх апратэстоўваліся вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Іх у ЦВК падавалі Аляксандр Мех з Кобрына, Вячаслаў Мельянец з Лунінца, Леанід Аўтухоў з Віцебшчыны, Віктар Хоміч з Гомелю і Валерый Рыбчанка са Жлобіна.
Паводле словаў члена ЦВК Надзеі Кісялёвай, "факты і прыклады, якія пазначаныя ў скаргах, не сведчаць пра парушэнні выбарчага заканадаўства". А сакратар камісіі Мікалай Лазавік лічыць, што довады былых кандыдатаў у дэпутаты "настолькі суб'ектыўныя, што ім варта было б больш аб'ектыўна вывучыць выбарчае заканадаўства".
БелаПАН нагадае, што на паседжанні 13 кастрычніка ЦВК ужо не задаволіў скаргі 27 былых кандыдатаў у дэпутаты.