viasna on patreon

Страйк у Барозаўцы

2008 2008-10-24T13:55:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Несвоечасовая выплата заробкаў на бярозаўскім шклозаводзе “Нёман” прывяла да стыхійнага страйку працоўных.Толькі пасля таго, як работнікі адмовіліся выконваць працу, грошы былі пералічаныя на рахункі.

Паводле калектыўнай дамовы заробкі працоўным прадпрыемства павінны выплочвацца да 16 дня кожнага месяца. Аднак, атрымаць грошы за верасень супрацоўнікі шклозавода “Нёман” здолелі з тыднёвай затрымкай - толькі пасля таго, як абвесьцілі лакальны страйк і адмовіліся выконваць свае абавязкі. На працягу некалькіх гадзін канфлікт быў зліквідаваны:адміністрацыя пералічыла грошы на рахункі, а работнікі пачалі працу
Адміністрацыя шклозавода “Нёман”, як і прафсаюзная арганізацыя, ад каментароў устрымліваюцца, а сваё маўчанне тлумачаць тым, што без загаду зверху яны не ўпаўнаважаныя распаўсюджваць інфармацыю, якая датычыць фінансавага становішча прадпрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства