Кошт шэнгенскіх візаў пакуль не зьнізяць
https://spring96.org/be/news/25954
2008
2008-10-23T12:40:02+0300
2008-10-23T12:40:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Эўрапейскага зьвязу пакуль няма плянаў пачаць перамовы зь беларускім бокам адносна зьмяншэньня кошту шэнгенскіх візаў. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы Хавіера Саляны.
“Эўразьвяз толькі на пачатку сваіх новых дачыненьняў зь Беларусьсю, і разьвіцьцё гэтых дачыненьняў будзе залежаць ад дзеяньняў беларускіх уладаў у сфэры правоў чалавека. Зарана гаварыць пра новыя дачыненьні ў падрабязнасьцях.
Візы — важная праблема ў дыялёгу з Брусэлем. Але цяпер няма ніякіх плянаў распачаць перамовы наконт палёгкі зь візамі. Асобныя краіны-сябры ЭЗ, якія ўваходзяць у шэнгенскую зону, маюць у справе візаў адносную свабоду дзеяньняў, і важна, каб яны пабачылі, што яны могуць зрабіць на гэтым узроўні”.