viasna on patreon

Анатолю Гатоўчыцу аддалі ноўтбук і відэакамеру

2008 2008-10-17T12:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

­Гом­ельскаму журналісту Анатолю Гатоўчыцу вярнулі ўсе рэчы, забраныя ў яго падчас ператрусу 27 сакавіка.

15 кастрычніка яму дахаты патэлефанаваў супрацоўнік упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Андрэй Коласаў і сказаў, што журналіст можа забраць свае ноўтбук і мінівідэакамеру. Нагадаем, 13 кастрычніка яму адмаўляліся аддаваць згаданыя рэчы з-за адсутнасці «дакументаў на іх».

Сітуацыя змянілася пасля звароту журналіста да намесніка начальніка УКДБ Івана Лазоўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства