viasna on patreon

Акцыі салідарнасці прайшлі без затрыманьняў, але…

2008 2008-10-17T10:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка ў многіх гарадах Беларусі прайшлі традыцыйныя акцыі салідарнасьці ў памяць аб зніклых палітыках, апазіцыянерах і журналістах. На гэты раз міліцыя не затрымлівала ўдзельнікаў акцый, але вяла назіраньне і відэаздымкі.

Мінск. 14 актывістаў ”Маладой Беларусі” сабраліся на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Яны трымалі ў руках партрэты палітыка Юрыя Захаранкі, журналіста Зміцера Завадскага і Тацяны Цішкевіч, якая была асуджана па “справе 14-ці” і пакінула краіну. Хвілін праз 10 моладзь разышлася. Увесь час за акцыяй і яе ўдзельнікамі назіралі супрацоўнікі міліцыі.

Моладзь таксама сабралася ля кінатэатра “Цэнтральны”, на вуліцы Няміга і каля кінатэатра “Беларусь”. Акрамя партрэтаў моладзь трымала плакат са словамі: «Шейман, Наумов, Сиваков, Павличенко подозреваются Советом Европы в похищениях и убийствах лидеров белорусской оппозиции».

Крыху раней, як паведамляе “Радыё Свабода” супрацоўнікі міліцыі затрымалі Артура Фінькевіча,адвезьлі яго за Ўручча і высадзілі на гарадзкой мяжы Менску.
Дэмакратычны актывіст лічыць, што мэтай затрыманьня была ягоная ізаляцыя на час правядзеньня акцыі салідарнасьці.

 

Салігорск. На цэнтральнай плошчы горада ў 20-00 сабраліся актывісты – “маладафронтаўцы”, якія трымалі ў руках партрэты зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага. Ніводзін з удзельнікаў акцыі затрыманы ня быў, але мясцовая міліцыя ўвесь час назірала за моладдзю.

Полацак. Прыкладна паўтары дзесяткі моладзевых актывістаў сабраліся з партрэтамі зніклых ля помніка Францішку Скарыну. Удзельнікі акцыі запалілі лямпадкі й на 15 хвілін утварылі “жывы ланцуг”. Да ўдзельнікаў акцыі падышоў начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Іван Крахотка і запытаўся, чые гэта партрэты, але загаду затрымаць актывістаў ня даў. Пра гэта паведаміла “Радыё “Свабода”.

Акции солидарности прошли вчера также ў іншых гарадах Беларусі: Віцебску, Магілёве Баранавічах, Барысаве, Берасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства