Валерый ШЧУКІН: “Мяне не хочуць рэгістрыраваць нават, як бамжа”
Шчукін бадай што самы вядомы ў Беларусі чалавек без вызначанага месца жыхарства. Вось ужо больш жа чатыры гады ён жыве на чыгуначным вакзале.
“Ці праўда тое, што Віцебскія ўлады нарэшце зжаліліся над Шчукіным і выдзелелі яму пакой у інтэрнаце?”
Мы адрасавалі гэтае пытанне самому Валерыю Аляксеевічу: “Не, ніякага пакою мне ніхто не прапаноўваў”, -- распавёў карэспандэнту “Пагоні” Шчукін. – Я здаецца абыйшоў усе магчымыя і немагчымыя інстанцыі, але паўсюль атрымоўваю адпіскі, з якіх вынікае, што мяне зрабілі бамжом законна... Я неаднаразова дабіваўся асабістай сустрэчы з губернатарам Віцебска вобласці Уладзімірам Андрэйчанкам, але той мяне нават бачыць не захацеў.
Але самае цікавае ў іншым. Як вядома, у нашай кратне існуе заканадаўчая норма, згодна з якой бамжы павінны рэгістравацца. Дык я вам скажу, што мяне нават бомжам не рэгіструюць. Я, быццам бы ёсць, але мяне ў той жа час няма. Паколькі я нідзе незарэгістраваны, то і галасаваць не магу. Я бадай, што адзіны ў Беларусі чалавек, які пазбаўлены права голаса. Хаця ў нашай краіне галасуюць нават арыштанты і пацыенты “псіхушак”...