viasna on patreon

БХД ладзіць канферэнцыю

2008 2008-10-14T13:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

“Беларуская хрысціянская дэмакратыя, як глеба для яднання беларускага нацыянальнага руху” – менавіта пад такім назовам 1-2 лістапада сябры аргкамітэту БХД правядуць шырокую грамадска-палітычную канферэнцыю.

Як распавёў Рацыі адзін з арганізатараў форуму, сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, удзел у канферэнцыі возьмуць шэраг навукоўцаў, гісторыкаў, палітыкаў, а таксама грамадскіх і рэлігійных дзеячаў Беларусі.

Віталь Рымашэўскі лічыць, што канферэнцыя, якая адбудзецца на мінскай сядзібе партыі БНФ, мусіць быць як штуршком для саміх сябраў аргкамітэту хрысціянскай партыі, так і своеасаблівай ацэнкай дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў у мінулыя гады.

Апроч гэтага, па меркаванні Рымашэўскага, правядзенне канферэнцыі павінна стаць і дадатковым звяном у справе кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў розных нацыянальных і хрысціянска-дэмакратычных арганізацыяў, што дзейнічаюць у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства