viasna on patreon

Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?

2008 2008-10-14T17:09:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14  кастрычніка Амбасада Фэдэратыўнай Рэспублікі Германіі нечакана і без тлумачэньня прычынаў адмовіла ў прадстаўленьні Шэнгенскіх візаў вядомым у Беларусі праваабаронцам і журналістам Уладзімеру Лабковічу, Алене Лапцёнак і Сяргею Сысу.

Беларускія праваабаронцы спадзяюцца, што гэтая недарэчнасць не з’яўляецца тэндэнцыяй і будзе неадкладна выпраўленая з боку работнікаў амбасады Нямеччыны. Паколькі тэндэнцыя наладжваньня стасункаў еўрапейскіх, і ў тым ліку нямецкіх, дзяржаўных інстытутаў з беларускімі ўладамі мае ўзаемны характар, то відавочна, што падобныя дзеяньні амбасады Германіі ў Беларусі ніколькі не спрыяюць развіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і не стасуюцца з заявамі лідэраў краін Еўрасаюза аб усебаковым спрыяньні і ўхваленьні дзейнасьці праваабаронцаў ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства