viasna on patreon

КДБ вярнула Радыё Рацыі канфіскаваную тэхніку

2008 2008-10-13T15:31:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёлета 27 сакавіка а 8.30 у мінскі офіс Радыё Рацыя прыйшлі супрацоўнікі КДБ, якія наладзілі ператрус, пасля чаго была канфіскаваная тэхніка радыё.

Прычынаю гэтых дзеянняў супрацоўнікі спецслужбы патлумачылі тым, што журналісты маглі мець дачыненне да захавання і распаўсюду сатырычных мультфільмаў Мініча, Марозава і Абозава, да якіх была распачата крымінальная справа. З кватэры, якую здымаў супрацоўнік Радыё Рацыя, была вынесена ўсю тэхніка, якую пагрузілі у мікраўтобус людзі ў цывільным і звезлі ў невядомым накірунку.

І вось сёння з Камітэта дзяржбяспекі патэлефанавалі аднаму з супрацоўнікаў Рацыі і паведамілі, што можна забраць канфіскаваную тэхніку. Апоўдні у КГБ вярнулі 4 кампутары, пульт, гібрыд, 2 дыктафоны, касетны магнітафон.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства