У рэдакцыю гарадзенскай газэты «Пагоня» прыйшоў лiст з папраўчай установы ад палiтвязня, лідара Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў, сябра “Свабоднай Беларусі” Валерыя Леванеўскага з просьбай аб дапамозе.
«Папраўчая ўстанова ПК-22 з’яўляецца калонiяй агульнага рэжыму, у якой утрымлiваецца больш за 600 чалавек.
Калонiя з’яўляецца “маладой”, у стадыi пабудовы. Нават грамадскi транспарт пакуль сюды не ходзiць, хаця Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый узялося за вырашэнне гэтай праблемы ў 2005 годзе...
... У нас практычна няма сваёй бiблiятэкi i спартыўнай пляцоўкi. Спортпляцоўку ў нас замяняе адзiн турнiк на 300 чалавек i адно мiнi-футбольнае поле. Нават настольныя гульнi (шашкi, шахматы) даводзiцца купляць за свой кошт...
У сувязi з гэтым ёсць просьба да Вас, аказаць iнфармацыйную ды iншую дапамогу ў папаўненнi бiблiятэкi ПК-22 i набыццi спортiнвентару.
Будзем удзячны ўсiм, хто вышле нам кнiгi (мастацкiя, падручнiкi) i спортiнвентар (валейбольную сетку, футбольныя i валейбольныя мячы, гiры, штангi, шашкi, шахматы), можна ўжываныя.
Лiтаратуру i спортiнвентар зручней перадаць праз маiх родных цi прывезцi самому ў калонiю. Тэлефоны для падрабязнай iнфармацыi: 8-0296-31-30-62, 8-0152-31-30-