viasna on patreon

Ці аб'ектыўна ЦВК разгледзіць скаргі?

2008 2008-10-07T12:24:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Разгляд Цэнтрвыбаркамам скаргаў з патрабаваннем прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі "не будзе аб'ектыўным". Такую думку 6 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску выказала член Партыі БНФ Галіна Сямдзянава, якая падчас выбарчай кампаніі з'яўлялася членам ЦВК з правам дарадчага голасу. Скаргі Цэнтральная камісія плануе разгледзець 14 кастрычніка.

Паводле слоў Г.Сямдзянавай, 3 кастрычніка, пасля зацвярджэння Цэнтрвыбаркамам вынікаў выбараў, скончыўся тэрмін паўнамоцтваў членаў ЦВК з правам дарадчага голасу. "Падчас папярэдніх пасяджэнняў, задаючы пытанні, мы маглі рабіць разгляд скаргаў больш аб'ектыўным. Цяпер на гэта спадзявацца не варта, бо амаль усе члены Цэнтрвыбаркама не выказваюць актыўнасці", — сказала яна.

Г.Сямдзянава паведаміла, што дакладчыкамі па скаргах з'яўляюцца куратары па абласцях. "Заканадаўства ніяк не тлумачыць іх абавязкі, аднак фактычна яны валодаюць неабмежаванымі правамі. Як правіла, куратарамі з'яўляюцца галоўныя спецыялісты сакратарыята Палаты прадстаўнікоў", — зазначыла яна.

Прадстаўнік Партыі БНФ лічыць, што "ў любой цывілізаванай краіне Цэнтрвыбаркам пайшоў бы ў адстаўку, таму што выбары з года ў год не прызнаюцца ў Еўропе". "У нас жа, наадварот, Ярмошына можа атрымаць ордэн за цудоўна праведзеныя выбары", — падкрэсліла Г.Сямдзянава.

Палітык паведаміла, што дзякуючы ўдзелу прадстаўнікоў дэмсіл у выбарах "удалося даказаць усім, у тым ліку і ўладам, наяўнасць фактаў грубага парушэння заканадаўства на ўсіх этапах выбарчай кампаніі". Паводле яе слоў, найбольшая колькасць парушэнняў была зафіксаваная падчас датэрміновага і асноўнага галасавання.

Г.Сямдзянава лічыць, што цяпер дэмсілы павінны "даказаць усяму свету, што беларускі парламент нелегітымны", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства