Дэпутаты стануць пракурорамі?
https://spring96.org/be/news/25683
2008
2008-10-03T11:06:56+0300
2008-10-03T11:06:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Палата Прадстаўнікоў унесла зьмены ў Закон “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь” – “стаць супрацоўнікамі пракуратуры можна будзе без кваліфікацыйнага іспыту і не праходзячы стажыроўку”.
Дэпутатка Галіна Мазуркевіч пацікавілася ў міністра юстыцыі Віктара Галаванава, што гэта за асобныя выпадкі Міністар патлумачыў – “пэўныя асобы, якія маюць пэўныя заслугі перад дзяржавай, могуць быць прызначаныя на больш высокія пасады ў сыстэме пракуратуры без здачы кваліфікацыйнага іспыту”.
Міністар таксама прызнаў, што зьмены ў законе не забараняюць стаць супрацоўнікам пракуратуры асобам, якія ня маюць юрыдычнай адукацыі. Дэпутатка Мазуркевіч прапанавала гэты адказ так: “Паважаныя калегі, адкрываюцца новыя вакансіі!”