Пераслед актывістаў пасьля мітынгу 28 верасня
https://spring96.org/be/news/25576
2008
2008-09-29T08:45:13+0300
2008-09-29T08:45:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Позна вечарам пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы міліцыянты затрымалі некалькі ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Сярод затрыманых на станцыі метро "Кастрычніцкая" - Андрэй Зубараў, Георгій Паўленка, Сяргей Пятроўскі. Прозвішчы некаторых актывістаў высьвятляюцца.
Некалькі ўдзельнікаў мітынгу, сярод якіх быў Франак Вячорка, былі моцна збітыя невядомымі на перакрыжаваньні вуліц Багдановіча і Някрасава.