viasna on patreon

15 чэрвеня гарадзенскі адвакат Аляксандр Бярылаў наведаў у Івацэвіцкай калёніі Валера Леванеўскага.

2005 2005-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адвакат распавёў пра некаторыя падрабязнасьці галадоўкі свайго падабароннага. «Ён нармальна сябе адчувае. Сказаў што ўсё добра, выйшаў з галадоўкі добра. Крыху скардзіцца на сэрца, але гэта, відаць, звычайна для ўсіх там. Казаў, што магчыма яго накіруюць ў рэспубліканскі турэмны шпіталь на абсьледаваньне», -- паведаміў “Радыё Свабода” Аляксандр Бярылаў.

Паводле адваката, Валер Леванеўскі схуднеў, але захаваў бадзёрасьць і добры настрой. Вязень казаў, што недахоп ежы яму кампэнсавала добрае паветра, бо вакол калёніі шмат лясоў і паветра вельмі чыстае.

Чаго дамогся Валер Леванеўскі сваёй галадоўкай?

Адвакат паведаміў, што ў выніку галадоўкі сустрэцца зь Леванеўскім адмыслова прыяжджалі кіраўнік берасьцейскай ўправы дэпартамэнту выкананьня пакараньняў і намесьнік начальніка дэпартамэнту зь Менску. Гэта ўжо вялікая перамога, лічыць адвакат. Аднак большасьць прэтэнзіяў Леванеўскага да адміністрацыі калёніі пакуль засталіся. Яны тычацца правілаў атрыманьня і адпраўленьня карэспандэнцыі. Валер Леванеўскі лічыць, што правы вязьняў на карэспандэнцыю моцна абмяжоўваюцца. Прыкладам, за год знаходжаньня ў калёніі спадар Леванеўскі накіраваў каля ста розных лістоў і скаргаў, аднак, паводле ягоных зьвестак, дайшла іх да адрасатаў усяго дзесятая частка. Таму лідэр прадпрымальнікаў патрабуе ўдасканаліць сыстэму ўліку скаргаў асуджаных і адказаў на гэтыя скаргі. Паколькі ягоныя патрабаваньні ня выкананыя, ён пакінуў за сабой права аднавіць галадоўку.

Лідэр прадпрымальнікаў з Горадні Валер Леванеўскі быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла яго вязьнем сумленьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства