Магілёў: Не прагаласаваў датэрмінова – не атрымаеш месца ў інтэрнаце на наступны год
https://spring96.org/be/news/25399
2008
2008-09-28T02:10:35+0300
2008-09-28T02:10:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад такім лозунгам адбываецца мабілізацыя студэнтаў інтэрната №3 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова на датэрміновае галасаванне.
Студэнты скардзяцца назіральнікам, што ім пагражаюць такім спосабам і гоняць масава на выбарчыя ўчасткі.
Акрамя гэтага, стала вядома, што старасты ўсіх групаў МДУ атрымалі ўказанні скласці спісы ўсіх студэнтаў, хто прагаласаваў і хто не і перадаць іх у дэканат адразу пасля выбараў. Тут размова ідзе не толькі пра тых, хто прагаласаваў датэрмінова, але і пра тых, хто прагаласаваў у дзень выбараў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”