viasna on patreon

Жабінка: Міліцыянт прагаласаваў за сваіх сяброў

2008 2008-09-28T00:35:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што на выбарчым участку № 44 г. Жабінкі міліцыянт, які прысутнічаў на выбарчым участку з пачатку датэрміновага галасавання, папрасіў сяброў выбарчай камісіі дазволіць яму прагаласаваць за сваіх сябраў, супрацоўнікаў МНС. Сябры міліцыянта прапісаныя ў Жабінцы, але працуюць у Брэсце. У чацвер яны патэлефанавалі і сказалі, што ім тэрмінова патрэбна прагаласаваць, бо такі загад дало кіраўніцтва. Паводле звестак, сябры выбарчай камісіі дазволілі міліцыянту прагаласаваць за ягоных сяброў.

На гэтым жа ўчастку сябрамі камісіі дазвалялася галасаванне выбаршчыкаў за іншых асобаў: жонцы за мужа, і, адпаведна, подпіс за мужа ставіла таксама жонка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства