viasna on patreon

МЗС Чэшскай Рэспублікі вітае заснаванне “Грамадзянскай Беларусі”

2005 2005-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі вітае заснаванне Міжнароднага аб'яднання «Грамадзянская Беларусь», заснавальнікамі якога сталі былы намеснік старшыні Сената Ян Румл, сенатар Карэл Шварцэнберг і намесніца грамадскага праваабаронцы Ганна Шабатава.

МЗС ЧР лічыць, што выключна важна і неабходна ўсімі спосабамі падтрымліваць грамадзянскае грамадства ў Беларусі. Паводле слоў заснавальнікаў, якраз на гэта збіраецца скіраваць свае намаганні новае аб'яднанне. Такі ж намер мае і замежная палітыка Чэшскай Рэспублікі.

Становішча ўсіх тыпаў недзяржаўных арганізацый, незалежных сродкаў масавай інфармацыі, прафсаюзаў і апазіцыйных палітычных партый ў сучаснай Беларусі выклікае вялікі непакой. Насуперак крытыцы міжнароднага грамадства, ЕС і ААН рэжым Аляксандра Лукашэнкі доўгі час сістэматычна ўскладняе альбо робіць зусім немагчымай дзейнасць усіх тыпаў недзяржаўных арганізацый і пераследуе іх супрацоўнікаў, чым груба парушае палажэнні міжнародных канвенцый па правах чалавека, якія Беларусь прыняла на сябе абавязак выконваць.

(Прага, 9.6.2005)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства