Магілёў: Сябра АГП не зарэгістравалі назіральнікам
https://spring96.org/be/news/25278
2008
2008-09-26T18:58:18+0300
2008-09-26T18:58:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра АГП Уладзіміра Парфёнава не зарэгістравалі назіральнікам на другім выбарчым участку
“Сёння я пайшоў на выбарчы ўчастак №85 па 86-й выбарчай акрузе каб зарэгістравацца там назіральнікам, - гаворыць Уладзімір, - але старшыня гэтай выбарчай камісіі адмовіла мне з нагоды таго, што я ўжо зарэгістраваны на выбарчым участку №93 гэтай жа акругі”.
Уладзімір Парфёнаў абураецца з гэтага факту і адзначае, што ні адзін з артыкулаў Выбарчага кодэкса не забараняе яму прысутнічаць адначасова на некалькіх выбарчых участках.
З гэтай нагоды назіральнік збіраецца падаваць скаргу ў акруговую выбарчую камісію №86.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”