Камісіі ўтойваюць колькасць датэрмінова прагаласаваўшых
Віцебск
Старшыня камісіі ўчастку для галасавання №19 Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акругі №17 (за два дні тут прагаласавала больш больш за 23% выбаршчыкаў) адмовіўся прадставіць інфармацыю пра колькасць датэрмінова прагаласаваўшых у трэці дзень.
Адмовіўся і старшыня ўчастковай камісіі №35 Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18 Зміцер Несцераў. Калі на ўчастак прыбыў назіральнік, у памяшканні для галасавання выдаваў бюлетэні адзін сябра камісіі. Зміцер Несцераў парыраваў: нічога страшнага.
Немагчыма аказалася атрымаць такую інфармацыю і ў акруговых камісіях. Так, дзяжурны сябра камісіі Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18 Сяргей Зайцаў растлумачыў, што такая інфармацыя, абыходзячы камісію, накіроўваецца з участкаў напрост у адміністрацыю Першамайскага раёна г.Віцебска.
Драгічын
Як паведаміў Алесь Рамановіч, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ад Парыті БНФ па Днепра – Бугскай выбарчай акрузе №10 Уладзіміра Казекі, ва ўчастковай камісіі ў вёсцы Папіна яму адмовіліся прадаставіць інфармацыю пра агульную калькасць выбаршчыкаў, колькасць атрыманых камісіяй бюлетэняў і колькасць прагаласаваўшых за 2 дні.
Старшыня акруговай камісіі Яўген Пархамчук таксама адмовіўся прадставіць інфармацыю пра колькасць выбаршчыкааў на кожным участку, колькасць выдадзеных камісіям бюлетэняў і калькасць прагаласаваўшых за 23-га – 24 верасня. Пархамчук спаслаўся на тое, што ў Выбарчым кодэксе не напісана, што ён павінен агучваць гэтую інфармацыю.
Алесь Рамановіч зрабіў пісьмовы запыт ў акруговую камісію, але нават калі праз 3 дні атрымае адказ, то гэта не дасць магчымасці своечасова мець інфармацыю па датэрміновым галасаванні і ведаць, як галасуюць кожны дзень.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”