Бабруйск: Незалежныя кандыдаты звярнуліся да грамадскасці
Сем кандыдатаў ў дэпутаты з Бабруйска – Алена Мядзведзева, Аляксандр Чыгір, Уладзімр Сямашка, Фёдар Вароніч, Міхаіл Кавалькоў, Ганна Гатавец і Сяргей Еўдакімовіч напісалі зварот да выбаршчыкаў, СМІ, унутраных назіральнікаў, міжнароднай грамадскасці і міжнародных назіральнікаў. Нагодай сталі публікацыі ў газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”, - з палёпам і абразамі ў іх бок.
“Са старонак газеты “Бабруйскае жыццё” і гарадскога радыё льецца бруд і хлусня, адбываецца ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё кандыдатаў у дэпутаты. Справа дайшла да таго, што нас пачалі абвінавачваць у справах, якія нясуць крымінальнае пакаранне”, - пішуць кандыдаты.
Складальнікі зварота нагадваюць, што Беларусь ўзяла курс на ўстанаўленне на нармалізацыю стасункаў з Еўропай, якія залежаць ад празрыстасці і справядлівасці выбараў, - але на справе гэтага не адбываецца.
“У выпадку непрызнання міжнароднай грамадскасцю выбараў, віна за гэта цалкам і поўнасцю кладзецца на асобных чыноўнікаў Бабруйскага гарвыканкама і мясцовыя дзяржаўныя СМІ”, - заяўляюць незалежныя кандыдаты ў дэпутаты напрыканцы зварота.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"