Андрэй Цянюта арыштаваны на 7 сутак
https://spring96.org/be/news/25129
2008
2008-09-25T08:08:16+0300
2008-09-25T08:08:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Чыгуначнага раёну горада Гомеля разгледзеў адміністрацыйную справу моладзевага актывіста Андрэя Цянюты і пакараў яго на сем сутак арышту і штрафу ў памеры на 700 тыс. рублёў за акцыю, што правёў маладафронтавец на Дзень гораду.
Падчас урачыстай цырымоніі ля Лядовага палацу хлопец узьняў бел‑чырвона‑белы сьцяг.
23 верасня Цянюту зьнялі з цягніка, што накіроўваўся ў Менск. Міліцыянты абвінавацілі актывіста ў тым, што ён ухіляецца ад судовага працэсу і пратрымалі да раніцы ў ізалятары.