viasna on patreon

Бабруйскія палітправакатары

2008 2008-09-24T17:17:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры “падстаўной” ініцыятыўнай группы абвінавачваюць кандыдата Фёдара Вароніча. 

- Яшчэ ў самым пачатку перадвыбарчай працы да мяне звярнулася гэтая жанчына, Ніна Кучко, - распавядае кандыдат у дэпутаты па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 78 Фёдар Вароніч. – Яна сцвярджала, што ў яе ўжо ёсць група з 13 чалавек, і яны гатовыя збіраць за мяне подпісы. Але на справе, калі кіраўнік майго штаба звярнуўся да яе з просьбай паказаць сабраныя подпісы, аказалася што ўсе яны – несапраўдныя. І ні аднаго подпісу, які прынесла яе група, мы не здавалі. Для чаго яна гэта зрабіла? Хутчэй за ўсё, гэта была загадзя спланаваная правакацыя супраць мяне.  

Тым не менш “ініцыятыўная група” на несапраўдных подпісах не спынілася. Яе “кіраўнічкай” Нінай Кучко былі напісаны дзве заявы – у акруговую выбарчую камісію Леніскай выбарчай акругі № 78 і рэдакцыю гарвыканкамаўскай газеты “Бабруйскае жыццё”. Там жанчына скардзіцца на Фёдара Вароніча, які быццам бы паабяцаў заплаціць ёй і яе групе па 100 долараў – і не заплаціў. Акрамя гэтага, кандыдат, па іх версіі, агітаваў іх працаваць разам з ім у “Арыфлэйме”, бясплатна харчаваўся ў Ніны Кучко дома, і да таго ж прасіў у яе грошы. Напрыканцы заявы “зборшчыкі подпісаў” сцвярджаюць, што кандыдат Вароніч сабраў у іх пашпарты, і без іх ведама запісаў усіх у той жа “Арыфлэйм”. 

- Я нават не ведаю, што і сказаць,  гэта нейкая трызна, -  дзеліцца ўражаннямі Фёдар Вароніч. – Які “Арыфлэйм”, адкуль яны гэта ўзялі?! Я планую ў бліжэйшы час звязацца з гэтай жанчынай, хай патлумачыць мне сама, навошта яна прыдумала гэтую правакацыю. А што тычыцца “Бабруйскага жыцця”, то па 47 артыкулу Выбарчага кодэкса яны ўвогуле не маюць права на мяне, кандыдата, паклёпнічаць. Магчыма, улады баяцца, што я прайду, і робяць усё магчымае, каб “знішчыць” мяне. Вось учора, напрыклад, паздымалі мае плакаты на выбарчым участку, не даюць інфармацыю давераным асобам…

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства