viasna on patreon

Берасьце: бюлетэні трапляюць у ліпавыя скрыні

2008 2008-09-24T17:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skrynja.jpg

На Берасьцейшчыне сёньня датэрміновае галасаваньне вядзецца на больш як 940 участках. У дальніх вёсках для галасаваньня выкарыстоўваюць яшчэ савецкія скрыні. Пра гэта паведамляе Аляксандар Рамановіч —давераная асоба Ўладзімера Казекі, які балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе № 10.


“Нідзе тут я ня бачыў новых скрыняў. А яшчэ высьвятляецца, што цяпер неабавязкова апячатваць верх скрыняў паперай з подпісамі ўсіх, хто ў складзе дадзенай камісіі. Таксама адмянілі сургуч. Адбітак пячаткі робіцца на плястыліне. Калі я пацікавіўся, у каго пячатка, то адказалі, што ў старшыні камісіі. Гэта значыць, што калі чалавек нядобрасумленны, то ён можа ў любы момант адчыніць скрыню і ўкінуць патрэбную яму колькасьць бюлетэняў”. Сытуацыю на Берасьцейшчыне камэнтуе старшыня праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Брэсцкая вясна” Ўладзімер Вялічкін: “Сёньня на выбарах бачым тыя ж скрыні, што і ў 2006 годзе. Перакананыя, што гэта прамы шлях для падмены галасоў менавіта ў пэрыяд датэрміновага галасаваньня. І калі лічыць, што прыкладна 33% галасоў на датэрміновым галасаваньні аддаюць кандыдату ад улады, то ў выніку выбараў маем магічную лічбу 82,5% . У Цэнтравыбаркам зь Берасьця накіраваныя ня толькі скаргі, але і канкрэтныя прапановы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства