Берасце: Берасцейская пракуратура стварае назіральнікам штучныя перашкоды ў падачы скарг
https://spring96.org/be/news/25109
2008
2008-09-24T16:32:58+0300
2008-09-24T16:32:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пры падачы заявы ў пракуратуру аб парушэнні выбарчага заканадаўства ў пракуратуры горада Берасця запатрабавалі далучыць да заявы ксеракопію пасведчання даверанай асобы.
Праваабаронца Ўл. Вялічкін сцвярджае, што такая практыка з’явілася толькі ў гэтым годзе. На думку праваабаронцы, гэта робіцца для таго, каб стварыць перашкоды ў падачы скарг аб парушэнні выбарчага заканадаўства суб’ектам выбарчага працэсу, і такім чынам, стварыць уражанне “выбараў без парушэнняў”. Абсалютная большасць назіральнікаў “ня мае ў кішэні пачкі ксэракопій пасведчанняў назіральнікаў”.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”