Акруговая камісія прагаласавала за зняццё кандыдата Жукоўскага
23 верасня акруговая камісія па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38 правяла адмысловае паседжанне па заяве кандыдата ў дэпутаты Кастуся Жукоўскага. У гэтым дакуменце спадар Жукоўскі заявіў, што лічыць выбары не адкрытымі і не справядлівымі, таму далейшы ўдзел у іх, на думку Жукоўскага, немэтазгодны.
Камісія разгледзела заяву, прыняла да ўвагі яе змест і рэкамендавала кандыдату ў далейшыя 10 дзён вярнуць у бюджэт сродкі, патрачаныя ім на агітацыю – 1 мільён 750 тысяч беларускіх рублеў.
Кастанцін Жукоўскі ўзяў перапынак, каб параіцца са сваімі даверанымі асобамі, адазваць сваю заяву ці пакінуць ў камісіі. Праз 5 хвілін сябры акруговай камісіі адзінагалосна прагаласавлі “за”.
На 38-й Буда-Кашалёўскай акрузе зараз засталіся 2 кандыдаты: цяперашні дэпутат Уладзімір Кужанаў і незалежны Вікар Канцавенка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”