3 чэрвеня судзе Ленінскага раёна Мінска пачаліся слуханні па зыску лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутата так званай “палаты прадстаўнікоў” Сяргея Гайдукевіча да рэдакцыі газеты "Народная воля".
https://spring96.org/be/news/2498
2005
2005-06-03T10:00:00+0300
2005-06-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд прызначыў грамадскім прадстаўніком інтарэсаў "Народнай волі" юрыста Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака. Намесніку старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэю Бастунцу адмовілі ў праве прадстаўляць інтарэсы "Народнай волі" з прычыны адсутнасці дакументаў, якія пацвярджалі б, што "Народная воля" з`яўляецца калектыўным сябрам БАЖ.
Адвакат "Народнай волі" Уладзімір Пташкін заявіў хадайніцтва аб спыненні судовага разбору ў сувязі з непадведамаснасцю гэтай справы суду. Зараз суд абвесціў перапынак для вынясення рашэння па гэтым хадайніцтве.